Біяполе
Біяполе — апошні студыйны альбом беларускага рок-гурта Мроя. Запісаны ў верасні 1990 года. Выдадзены на кампакт-касеце ў 1991 годзе[1]. Прэзентацыя альбома «Біяполе» адбылася ў Тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1990 годзе[2]. Перавыдадзены Літаратурна-Мастацкай Суполкай у 1997 годзе.
Біяполе | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом Мроя | ||||
Дата выпуску | 1991 | |||
Запісаны | 1990 | |||
Жанр | Рок | |||
Працягласць | 38:32 | |||
Мова песень | Беларуская | |||
|
||||
Храналогія Мроя | ||||
|
ЗместПравіць
№ | Назва | Іншая назва | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Гуляй, душа» | 5:22 | |||||||
2. | «Хоп-Гоп» | Марш гопніка | 3:39 | ||||||
3. | «Біяполе» | Маё біяполе | 4:28 | ||||||
4. | «Я на сямі вятрах» | Чорна-белы сон | 4:13 | ||||||
5. | «Крокі» | Крык | 4:32 | ||||||
6. | «Халі-галі» | 3:10 | |||||||
7. | «Я ў лесе ягады збіраў» | Як я ягады збіраў | 2:26 | ||||||
8. | «Ранішняе сонейка» | 5:13 | |||||||
9. | «Краіна крывавых дажджоў» | 5:30 | |||||||
38:32 |
Дадатковыя звесткіПравіць
Альбом атрымаў імя паводле назвы трэцяга трэка. Запісваўся з новым гітарыстам — Венедыктам Конеў-Петушковічам, які раней працаваў гукарэжысёрам гурта. Песня «Хоп-Гоп» (іншыя назвы «Хоп-Гоб» ці «Марш гопніка») спяваецца ад першай асобы. У ёй згадваюцца песні «Felicità» італьянскага дуэта Al Bano і Romina Power, якая выйшла ў 1982 годзе, савецкі поп-гурт «Ласкавы май», песня «Синий туман» Вячаслава Дабрыніна, якая выйшла ў 1988 годзе. Песня «Халі-Галі» таксама выконваецца ад першай асобы, у ёй згадваецца брытанскі гурт Depeche Mode, які ўзнік у 1980 годзе. У альбом не ўвайшлі песні «Так і трэба», «Беларуская Афрыка». Пазней у зборнік «Лепшыя песьні з альбомаў 1988—1990» увайшлі песні «Гуляй, душа», «Я ў лесе ягады збіраў», «Я на сямі вятрах», «Хоп-Гоп» (пад назвай «Марш гопніка») ды «Краіна крывавых дажджоў». Песню «Халі-галі» перазапісаў гурт N.R.M. на альбоме ŁaŁaŁaŁa, якая пазней таксама ўвайшла ў зборнік Made in N.R.M.. Песню «Краіна крывавых дажджоў» у 1999 годзе выканаў гурт N.R.M. на альбоме Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя.
УдзельнікіПравіць
- Алег Дземідовіч: ударная ўстаноўка, дадатковы спеў
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара, дадатковы спеў
- Лявон Вольскі: спеў, клавішы
- Венедыкт Конеў-Петушковіч: гітара, дадатковы спеў
Зноскі
- ↑ Вольский Лявон | Experty.by — белорусская музыка
- ↑ Сахараў, С. Хроніка гурта «Мроя» // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 2 (16).