Лактышы (вадасховішча)

(Пасля перасылкі з Вадасховішча Лактышы)

Лактышы́ — вадасховішча, размешчанае ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Клецкім раёне Мінскай вобласці за 20 км на ўсход ад горада Ганцавічы, каля вёсак Лактышы і Будча. Знаходзіцца на абалоне ракі Лань.

Лактышы
Каардынаты: 52°47′31″ пн. ш. 26°46′02″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Брэсцкая вобласць, Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 152[1] м
Даўжыня 6 км
Шырыня 4,2 км
Плошча 15,9 км²
Аб'ём 0,0502 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,8 км
Найбольшая глыбіня 4,9 м
Плошча вадазбору 940 км²
Год напаўнення 1977
Лактышы (Брэсцкая вобласць)
Лактышы
Лактышы
Лактышы (Мінская вобласць)
Лактышы
Лактышы

Збудавана ў 1977 годзе для арашэння меліяраваных сельгасугоддзяў і водазабеспячэння рыбнай гаспадаркі «Лактышы».

Катлавіна вадасховішча з'яўляецца часткай забалочанай поймы ракі Лань. Плошча паверхні складае 19,5 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 4,2 км, даўжыня агараджальнай дамбы 9,8 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Аб'ём вады 50,2 млн м³. Дно плоскае, глеістае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 2 метры. Вада ў вадасховішча падаецца з рэк Лань і Нача праз шлюзарэгулятар каля вёскі Лактышы.

На паўночным беразе знаходзіцца вёска Лактышы, на паўднёвым — Будча.

ГалерэяПравіць

Laktyshy lake Belarus 2009 AD day 1.JPG Laktyshy lake Belarus 2009 AD day 2.JPG Laktyshy lake Belarus 2009 AD evening.JPG Laktyshy lake Belarus 2009 AD night komary.jpg
Лактышы раніцай Лактышы ўдзень Лактышы ўдзень (іншым фільтрам) Камары-"анёлы" ноччу над Лактышамі

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

ЛітаратураПравіць