Рудзея (вадасховішча)

вадасховішча ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Рудзея)

Рудзе́явадасховішча на мяжы Магілёўскага і Чавускага раёнаў, каля населеных пунктаў Гародня і Мядзвёдаўка. Створана на рацэ Рудзея ў 1986 годзе ў мэтах арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.

Рудзея
Каардынаты: 53°50′18,5″ пн. ш. 30°41′29,85″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Магілёўская вобласць
Даўжыня 12 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 3,85 км²
Аб'ём 0,0083 км³
Найбольшая глыбіня 7,6 м
Плошча вадазбору 329 км²
Упадаюць Рудзея, Чарняўка, Ільменка
Выцякаюць Рудзея
Год напаўнення 1986
Рудзея (Магілёўская вобласць)
Рудзея
Рудзея
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 3,85 км², даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 700 м, глыбіня 7,6 м, аб'ём вады 8,3 млн м³. Плошча вадазбору 329 км². Берагавая лінія звілістая, у вусцях рэк і ручаёў утварае залівы. На поўначы ўпадае ручай Ільменка.

Каля вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Р122. На беразе вадасховішча спартыўна-аздараўленчы цэнтр «Рудзея»[1].

Зноскі

Літаратура правіць