Вадзяны вослік
Вадзяны вослік (Asellus aquaticus) — від ракападобных з атрада Раўнаногія (Isopoda).
Вадзяны вослік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Asellus aquaticus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня ад 12 да 20 мм. Самцы буйнейшыя за самак.
Пашырэнне
правіцьПашыраны ў прыбярэжнай зоне прэсных стаячых і з павольным цячэннем вадаёмаў Еўропы, за выключэннем Пірэнейскага паўвострава. Шматлікія на зарослых раслінамі ўчастках азёр, вадасховішчаў, рэк.
Асаблівасці біялогіі
правіцьВадзяныя вослікі павольна поўзаюць па дне. Кормяцца жывымі і адмерлымі воднымі раслінамі, лісцем, якое падае ў вадаёмы.
Жывуць адзін год. Размнажаюцца ўвесну; самка выношвае моладзь у вывадковай сумцы, размешчанай ля асновы грудных ног.
Ачышчае вадаёмы. З’яўляецца кормам для рыб.
Літаратура
правіць- Вадзяны вослік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6