Вайна ў Заходняй Сахары

Вайна ў Заходняй Сахары (араб. حرب الصحراء الغربية‎‎, фр.: Guerre du Sahara occidental, ісп.: Guerra del Sahara Occidental) — узброены канфлікт, звязаны з барацьбой фронту Палісарыё за незалежнасць Заходняй Сахары спачатку ад Іспаніі, а пазней — ад Марока і Маўрытаніі. Вайна працягвалася з 1975 па 1991 год і завяршылася падпісаннем перамір’я з умовай правядзення рэферэндуму па пытанні аб незалежнасці. У сілу розных цяжкасцяў рэферэндум дагэтуль не праведзены.

Вайна ў Заходняй Сахары
Дата 19751991
Месца Заходняя Сахара, Маўрытанія, Марока
Прычына Імкненне насельніцтва Заходняй Сахары да незалежнасці ад Іспаніі; спроба Маўрытаніі і Марока анэксаваць Заходнюю Сахару
Вынік Спыненне іспанскага кантролю і адмова Маўрытаніі ад тэрытарыяльных прэтэнзій; перамір'е з Марока
Праціўнікі
Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка Палісарыё
пры падтрымцы:
 Алжыр
 Лівія
 Марока
 Маўрытанія
(19751979)
пры падтрымцы:
 Францыя
(19771978)
Камандуючыя
Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка Эль-Уалі Мастафа Саед
Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка Махамед Абдэльазіз
Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка Брагім Галі
Алжыр Хуары Бумедзьен
Марока Хасан II
Марока Ахмед Длімі
Маўрытанія Моктар ульд Дадда
Маўрытанія Мустафа ульд Мухамед Салех
Маўрытанія Махамед Хуна ульд Хэйдала
Маўрытанія Мааўя ульд Сід Ахмед Тая
Францыя Валеры Жыскар д’Эстэн
Страты
4000 забіта
200 узята ў палон
7000 мараканцаў і 2000 маўрытанцаў забіта
некалькі тысяч узята ў палон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадумовы

правіць

У 1884 годзе Іспанія пачала каланізацыю тэрыторыі на паўночна-заходнім узбярэжжы Афрыкі. У 1958 годзе тут была створана правінцыя Іспанская Сахара. Мясцовыя плямёны вялі барацьбу супраць іспанскага валадарства, і гэтая тэрыторыя заўсёды лічылася неспакойнай. З пачаткам працэсу дэкаланізацыі пасля Другой сусветнай вайны Іспанія сутыкнулася з новымі цяжкасцямі. У 1957—1958 гадах прэтэнзіі Марока на тэрыторыі іспанскага горада Сідзі-Іфні прывялі да ўзброенага канфлікту паміж двума краінамі. Рост нацыяналізму сярод насельніцтва Заходняй Сахары прывёў да фарміравання ў маі 1973 года Народнага фронту за вызваленне Сегіет-эль-Хамра і Рыа-дэ-Ора, вядомага па сваёй іспанскай абрэвіятуры Палісарыё.

Ранні перыяд вайны

правіць

Адразу ж пасля свайго утварэння фронт Палісарыё разгарнуў ўзброеную барацьбу супраць іспанцаў. У 1975 годзе Іспанія прыняла рашэнне адмовіцца ад сваёй калоніі. Пад ціскам з боку Марока ў лістападзе 1975 года былі заключаны Мадрыдскія пагадненні, паводле якіх тэрыторыя Заходняй Сахары павінна была быць падзелена паміж Марока і Маўрытаніяй. У адказ на гэта Палісарыё 27 лютага 1976 года абвясціў стварэнне незалежнай Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі (САДР) і пачаў баявыя дзеянні ўжо супраць войскаў арабскіх краін.

Палісарыё атрымліваў зброю і фінансавыя сродкі ад Алжыру, што дазволіла фронту весці эфектыўныя партызанскія дзеянні. Гэта прывяло да хуткага выхаду з вайны Маўрытаніі, краіны з малалікай арміяй і слабой эканомікай. Нават падтрымка Францыі, якая накіравала ў краіну эскадрыллю знішчальнікаў-бамбавікоў «Ягуар» сваіх нацыянальных ВПС, не дапамагла пераламаць ход баявых дзеянняў. У 1978 годзе група стомленых ад вайны афіцэраў маўрытанскай арміі пры падтрымцы французскай разведкі здзейсніла пераварот і адразу ж заключыла з Палісарыё пагадненне аб спыненні агню. У 1978 годзе Марока стаў атрымліваць баявыя самалёты Mirage F1. Аднак мараканцы не змаглі пераламіць ход баявых дзеянняў і панеслі цяжкія страты. У пачатку жніўня 1979 года Палісарыё разграмілі танкавы полк мараканцаў у Лебуйраце, некалькі дзясяткаў танкаў і дзясяткі бронетранспарцёраў былі захопленыя ў цалкам спраўным стане[1][2]. Пасля паразы ў Лебуйраце быў падпісаны мірная дамова, па ўмовах якой Маўрытанія адмовілася ад сваіх правоў на частку тэрыторыі Заходняй Сахары, прызнала САДР і вывела свае войскі.

Мараканскі перыяд

правіць

Пасля выхаду з вайны Маўрытаніі тая частка Заходняй Сахары, якая павінна была адысці ёй, адразу была акупаваная Марока. І ў ваенным, і ў эканамічным плане Марока была значна больш моцным праціўнікам, чым Маўрытанія. Партызаны працягвалі актыўна карыстацца падтрымкай Алжыра, баявыя дзеянні прынялі зацяжны характар. Мараканскі воінскі кантынгент у Заходняй Сахары перавысіў 100 тыс.чалавек. Каб спыніць пранікненне партызан з Алжырскай тэрыторыі, мараканцы ў 1981 годзе пачалі будаўніцтва сцяны ў раёнах, прылеглых да мяжы. Гэта збудаванне атрымала назву «Мараканская сцяна» (фронт Палісарыё называе яе «сцяной ганьбы») і ў цэлым дазволіла мараканскім войскам ўсталяваць кантроль над значнай часткай Заходняй Сахары. У кастрычніку Палісарыё пры падтрымцы танкаў Т-55 разграмілі мараканскую ваенную базу ў Гельта-Земмур. Набегі партызан не спыняліся, хоць інтэнсіўнасць ваенных дзеянняў ніколі не дасягала ўзроўню пачатку 80-х гадоў. Бакі апынуліся ў патавым становішчы, і 6 верасня 1991 года пры пасярэдніцтве ААН заключылі перамір’е. У Заходняй Сахары была разгорнута міратворчая місія ААН (MINURSO). За час вайны Палісарыё збілі больш за 30 мараканскіх баявых самалётаў і некалькі верталётаў[3][4]. 7000 мараканскіх і 2000 маўрытанскіх салдат было забіта, 2200 мараканцаў і невядомая колькасць маўрытанцаў было ўзята ў палон[5]. Палісарыё страціла 4000 забітымі і 200 палоннымі.

Сучасны стан канфлікту

правіць

На ліпень 2014 года ў зоне канфлікту падтрымліваецца рэжым спынення агню. Пагадненні 1991 года прадугледжвалі правядзенне ў Заходняй Сахары рэферэндуму па пытанні аб незалежнасці, аднак узнікла няяснасць з выбарчымі правамі насельніцтва краіны. Рэферэндум ўвесь час адкладаўся, і яго перспектыва да гэтага часу застаецца нявызначанай. У Заходняй Сахары па-ранейшаму знаходзяцца ваенныя сілы Марока і Палісарыё; такім чынам, канфлікт канчаткова не ўрэгуляваны. Фронт Палісарыё некалькі разоў заяўляў пра гатоўнасць аднавіць баявыя дзеянні, калі ўзнікне такая неабходнасць.

У канцы кастрычніка 2020 года адзін з участкаў дарогі праз буферную зону ў Гергератэ, якая злучае Марока і Маўрытанію, заблакавалі апалчэнцы фронту Палісарыё. У ноч на 13 лістапада войскі Марока прыступілі да ўстаноўкі кардона бяспекі для забеспячэння перамяшчэння патокаў тавараў і людзей праз буферную зону[6]. 14 лістапада 2020 года лідар Сахарской Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі і генеральны сакратар Палісарыё Брагім Галі абвясціў аб заканчэнні выканання рэжыму спынення агню з Марока. Ён таксама абвінаваціў Марока ў парушэнні перамір’я[7]. Пачынаючы з 13 лістапада 2020 года, армія САДР рэгулярна паведамляе аб серыі удараў, нанесеных па пазіцыях, ваенных баз і цэнтраў забеспячэння мараканскіх войскаў, размешчаным уздоўж мараканскай ахоўнай сцяны[8].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць