Вайцяшын

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Вайцяшы́н[1] (трансліт.: Vajciašyn, руск.: Войтешин) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 17 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара.

Вёска
Вайцяшын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 164 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208850011
Вайцяшын на карце Беларусі ±
Вайцяшын (Беларусь)
Вайцяшын
Вайцяшын (Брэсцкая вобласць)
Вайцяшын

Гісторыя правіць

Вядомы з XIX ст. ў Вайцяшынскім сельскім таварыстве. У 1867 годзе апрацоўвалася 338 дзес. зручнай і 18 дзес. нязручнай зямлі. У 1870 годзе ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе вядомы пад назвай Вайцяшына, дзейнічала кузня.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 79 будынкаў.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Пескаўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Паводле перапісу 1959 годзе 152 гаспадаркі, 637 жыхароў. У 1970 годзе ў саўгасе «Пескаўскі», ферма саўгаса.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой з паўночнага ўсходу далучаецца кароткая вуліца, а з паўднёвага захаду кароткі завулак, які злучае вёску з чыгуначным паўстанкам Вайцяшын; у паўднёвай частцы завулак злучае Вайцяшын з кароткай паралельнай асноўнай вуліцай.

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 годзе ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі (1967).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вайташы́н

Літаратура правіць

Спасылкі правіць