Валася́нкі (Sylvia) — род птушак сямейства валасянкавых атрада вераб’інападобных.

Валасянкі

Валасянка садовая (Sylvia borin)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sylvia Scopoli, 1769


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  558266
NCBI  43162

Апісанне правіць

Даўжыня цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная.

Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая).

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка, валасянка садовая, валасянка чорнагаловая, валасянка шэрая, валасянка ястрабіная.

Зімуюць у паўднёва-заходняй частцы Еўразіі і Афрыцы.

Віды правіць

Асаблівасці біялогіі правіць

Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец.

Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі.

Літаратура правіць