Валерый Іванавіч Ліпневіч

рускі паэт, пісьменнік, перакладчык, крытык

Валерый Іванавіч Ліпневіч (нар. 21 верасня 1947, Мінск) — рускі паэт, празаік і эсэіст, перакладчык і крытык.

Валерый Іванавіч Ліпневіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 верасня 1947(1947-09-21) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, эсэіст, перакладчык, літаратурны крытык
Мова твораў руская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачых, беларус паходжаннем, дзяды па бацьку з Волмы Смалявіцкага раёна, па маці — з Дудзіч Пухавіцкага раёна. Дзяцінства і юнацтва прайшло ў Мінску і Дудзічах. У Дудзічах 13-гадовым напісаў свае першыя вершы.[1]

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1973)[2]. У 1965—1966 гадах працаваў лабарантам у Інстытуце фізікі АН БССР, у 1966—1967 — слесарам-зборшчыкам, з 1971 — літаратурным супрацоўнікам газет «Чырвоная змена» (1971—1973), «Сельская газета» (1976—1977), часопіса «Рабочая смена» (1979—1980).

Жыве ў Рузе Маскоўскай вобласці[1].

Творчасць правіць

Дэбютаваў у друку паэзіяй у 1970 годзе[2] (часопіс «Неман», № 10). Аўтар кніг паэзіі «Трава и дождь» (Мінск, 1977), «Тишина» (Мінск, 1979), «Неведомая планета» (Мн.: Мастацкая літаратура, 1988), «Дерево и река» (М.: Современник, 1988)[2]. Паэзіі ў зборніках уласцівы філасофскае светаразуменне, асэнсаванне «вечных» праблемы быцця[2]. Таксама публікуецца ў часопісах «Дружба народов», «Новый мир», «Арион», «Неман». Распрацоўвае свабодны верш[2].

Таксама аўтар апавяданняў. Аўтар кнігі аповесцяў «Ева, верни ребро!» (Мн.: Мастацкая літаратура, 2013).

Член Саюза пісьменнікаў Масквы (1993).

Перакладае творы беларускіх паэтаў, сярод іншага паасобныя вершы Раісы Баравіковай, Ларысы Геніюш, Адама Глобуса, Галіны Каржанеўскай, Аркадзя Куляшова, Генадзя Пашкова[2], Алеся Разанава і іншых.

Таксама перакладаў творы курдскага паэта і празаіка Ганада Чарказяна.

Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў пра творчасць Рыгора Барадуліна, Таісы Бондар, Васіля Быкава, Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц і іншых[2]. Як крытык публікуецца ў часопісах «Литературное обозрение», «Знамя».

Лаўрэат прэміі часопіса «Неман».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць