Валерый Аляксеевіч Жмайлік
Валерый Аляксеевіч Жмайлік (23 студзеня 1951, в. Севашкі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Валерый Аляксеевіч Жмайлік | ||
| ||
---|---|---|
18 кастрычніка 2012 — 2016 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | |
Дзейнасць | палітык, інжынер | |
Нараджэнне | 23 студзеня 1951 (69 гадоў) в. Севашкі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 23 студзеня 1951 года ў в. Севашкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», інжынер-механік. Кандыдат тэхнічных навук.
Прайшоў працоўны шлях ад майстра цэха да генеральнага дырэктара вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» — дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш».
З'яўляецца заслужаным работнікам вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш». Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» і звання «Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», ордэнам Айчыны II і III ступені, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў рознага ўзроўню. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты, мае сына і дачку.