Валерый Аркадзевіч Рудніцкі

Валерый Аркадзевіч Рудніцкі (16 красавіка 1941, Гомель) — беларускі вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Доктар тэхнічных навук. Член Нью-Ёркскай АН (1997).

Валерый Аркадзевіч Рудніцкі
Дата нараджэння 16 красавіка 1941(1941-04-16) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера неразбуральны кантроль[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (1965). З 1965 у Інстытуце прыкладной фізікі Нац. Ан Беларусі (з 1993 загадчык лабараторыі).

Навуковыя працы па механіцы квантавага дэфармавання і кантролю фізіка-механічных характарыстык матэрыялау. Распрацаваў асновы тэорыі дынамічнага кантактавага ўзаемадеяння жорсткага індэнтара з пругкапластычнай і вязкапругкай паўпрасторамі (асяроддзямі).

Зноскі

Літаратура правіць