Валерый Сяргеевіч Мараў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Валерый Мараў)

Валерый Мараў (нар. 17 лістапада 1993, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Валерый Мараў
Поўнае імя Валерый Сяргеевіч Мараў
Нарадзіўся 17 лістапада 1993(1993-11-17)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 169 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 (0)
2014   Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 25 (0)
2016—2017 Сцяг Беларусі Орша 50 (2)
2018 Сцяг Беларусі Прамень (Мінск) 11 (0)
2018 Сцяг Беларусі ЮАС (Жыткавічы) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2019.

Клубная кар’ера правіць

З 2011 года выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а сезон 2014 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі Смалявічы-СТІ. У 2015 годзе вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ», у асноўным зноў выступаў за дубль. 17 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць мазырскай «Славіі» (2:1). Аднак, больш да канца сезону на полі не з’яўляўся.

У 2016 годзе, пакінуўшы жодзінскі клуб, стаў іграком «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове. Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе сталічнага клуба, аднак пазней страціў месца ў аснове. У жніўні 2018 года пакінуў «Прамень»[3] і неўзабаве перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, дзе гуляў да канца сезону 2018.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Тарпеда-БелАЗ   22 2
2012 дубль Тарпеда-БелАЗ   ? ?
2013 дубль Тарпеда-БелАЗ   ? ?
2014 Д2 Смалявічы-СТІ   25 0
2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ   1 0
2016 Д2 Орша   24 1
2017 Д2 Орша   26 1
2018 (1) Д1 Прамень   11 0
2018 (2) Д2 ЮАС   12 0

Зноскі