Валерый Рыгоравіч Чэпік

Валерый Рыгоравіч Чэпік (9 студзеня 1938, Менск) — беларускі архітэктар.

Валерый Рыгоравіч Чэпік
Дата нараджэння 9 студзеня 1938(1938-01-09) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Бронзавы медаль ВДНГ

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, БелНДІдзіпрасельбудзе, Мінсельбудзе, у Белкамунпраекце, Белдзіправадгасе, з 1982 года — кіраўнік сектара ў Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Мінску.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: піянерлагер «Зялёны бор» у Мінскім раёне (1967), шэраг гідратэхнічных збудаванняў, інтэр’еры і абсталяванне гасцініц у Мінску, Віцебску, Пінску (19851986); у аўтарскім калектыве: добраўпарадкаванне і ПДП 1-й чаргі прыбярэжнай зоны возера Нарач (1961), піянерлагер «Зубраня» (1962) і дом адпачынку (1963) на воз. Нарач, праекты рэканструкцыі гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972).

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1972).

Зноскі

ЛітаратураПравіць