Валерый Аляксандравіч Сянько

(Пасля перасылкі з Валерый Сянько)

Валерый Сянько (нар. 7 красавіка 1998, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Валерый Сянько
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Аляксандравіч Сянько
Нарадзіўся 7 красавіка 1998(1998-04-07)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 10
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2014 — 2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2018   Беларусь Прамень (Мінск) 8 (0)
2019 — 2020 Беларусь Славія (Мазыр) 8 (0)
2020 — Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
Нацыянальная зборная**
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у родных Баранавічах, а ва ўзросце 12 гадоў трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». З 2014 года пачаў выступаць за дубліруючы склад салігорцаў, на наступны год замацаваўся ў камандзе. У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.

Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў лютым быў арандаваны сталічным клубам да канца сезона 2018[2]. Сезон 2018 пачынаў у дублі «Промня». 14 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзяы на замену. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[3], аднак у студзені 2019 года пакінуў каманду.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. Сезон 2019 пачынаў у дублі, а ў чэрвені 2019 года выбыў з-за траўмы да канца сезона. У 2020 годзе стаў гуляць за асноўную каманду, часцей выходзячы на замену.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Славіяй»[5] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[6].

Міжнародная кар’ераПравіць

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Шахцёр   8 0
2015 дубль Шахцёр   20 1
2016 дубль Шахцёр   22 3
2017 дубль Шахцёр   28 5
2018 Д1 Прамень   8 0
2019 дубль Славія   9 0
2020 (1) Д1 Славія   8 0

Зноскі

СпасылкіПравіць