Валобрынка
рака ў Беларусі
Вало́брынка — рака (ручай[2]) у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).
Валобрынка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 56 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Асабнякі |
• Вышыня | 169,0[1] м |
• Каардынаты | 53°03′41,90″ пн. ш. 25°12′30,40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шчара |
• Месцазнаходжанне | за 0,3 км на ўсход ад вёскі Разанаўшчына |
• Каардынаты | 53°06′55,50″ пн. ш. 25°18′26,20″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Слонімскі раён |
![]() ![]() |

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 56 км². Выцякае з возера без назвы каля вёскі Асабнякі. Упадае ў Шчару ў напрамку на поўнач ад горада Слонім, прыкладна за 0,3 км на ўсход ад вёскі Разанаўшчына.
Каля ракі вёска Чамяры. На правым беразе ракі, каля вёскі Асабнякі, археалагічныя помнікі — селішча жалезнага веку, гарадзішча VI—XIX стагоддзяў.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-99. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
- ↑ Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
Літаратура
правіць- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 141. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-99. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)