Вальдэмар Пятровіч Даўбэ

Вальдэмар Пятровіч Даўбэ (Voldemārs Daube; 28 лютага 1895-12 кастрычніка 1950) — чэкіст, падчас Грамадзянскай вайны ваенны камісар.

Вальдэмар Пятровіч Даўбэ

Біяграфія правіць

Латыш. Нарадзіўся хутары Мілі Баўнскай воласці Вольмарскага павета Ліфляндскай губерні (Латвія). Пасля заканчэння сельскай школы вучыўся ў гарадскім вучылішчы, адкуль праз паўтара года быў выключаны. Працаваў чорнарабочым на чыгунцы, цагляным заводзе, на будоўлях. Скончыў сельскагаспадарчыя курсы пры Фрэйдэнбергскім ніжэйшым сельскагаспадарчым вучылішчы і пачаў працаваць сельгасінструктарам пры Віцебскім губернскім земстве ў Люцынскім павеце.

Вясной 1913 года ўступіў у партыю Сацыял-дэмакратыю Латышскага краю, якая прымыкала да РСДРП. (У 1915 годзе яе ўзначалілі бальшавікі). Восенню 1914 года высланы з Латгаліі. У 1915—1916 гадах працаваў інструктарам жывёлагадоўлі пры Віцебскім земстве. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў членам віцебскага гарсавета, пазней, да сакавіка 1918 года ў Латвіі — супрацоўнік партыйнай прэсы.

Член віцебскага губвыканкама, таварыш старшыні Віцебскага гарсавета, сябра Віцебскіх гаркама і губкама РКП (б).

Літаратура правіць