Валькоўскае

возера ў Беларусі

Валькоўскае возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, у басейне ракі Чарапяціца (працякае праз возера), за 8 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Глаты.

Валькоўскае возера
Выгляд Валькоўскага воз. з беларускага боку
Выгляд Валькоўскага воз. з беларускага боку
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,9[1] м
Даўжыня 4,05 км
Шырыня 1,12 км
Плошча 2,43 км²
Аб’ём 0,01506 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,13 км
Найбольшая глыбіня 11,6 м
Сярэдняя глыбіня 6,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 209 км²
Упадаюць рака Чарапяціца
Выцякаюць рака Чарапяціца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Валькоўскае возера (Беларусь)
Валькоўскае возера
Валькоўскае возера
Валькоўскае возера (Віцебская вобласць)
Валькоўскае возера
Валькоўскае возера
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 2,43 км². Даўжыня 4,05 км, найбольшая шырыня 1,12 км, даўжыня берагавой лініі 12,13 км. Найбольшая глыбіня 11,6 м, сярэдняя 6,2 м. Аб’ём вады ў возеры 15,06 млн м³. Плошча вадазбору 209 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, паўднёва-ўсходнія — да 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, паўднёва-заходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Глыбей дно возера высцілаюць іл і сапрапель (у заходнім заліве). Возера эўтрофнае, праточнае. Значна зарастае. Злучаецца на паўднёвым усходзе пратокай з возерам Чарапёцкае, на паўночным захадзе пратокай з возерам Чэрпета і ручаём з возерам Ціхае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, язь, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Валько́ўскае во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. Ааліты — Гасцінец. — С. 409. — 575 с.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 135. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

правіць