Армянскі драм (па-армянску: Դրամ, код ISO 4217: AMD) — афіцыйная грашовая адзінка Арменіі і Нагорнага Карабаху. Драм падзяляецца на 100 лумаў (Լումա), але лумы ў наш час не выкарыстоўваюцца.

Армянскі драм
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 AMD
Сімвалы ֏
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 22 лістапада 1993
Валюта-папярэднік савецкі рубель і
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Цэнтральны банк Рэспублікі Арменія
Курсы на 7 чэрвеня 2024 года
1 USD 400,4 AMD
1 EUR 436,4 AMD
1 RUB 4,511 AMD
1 GBP 512,2 AMD
1 JPY 2,572 AMD
1 BYN 122,7 AMD
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слова “драм” мае паходжанне ад старажытнагрэцкага “δραχμή, драхма”, што перакладаецца як “грошы”. Эмісія драма знаходзіцца пад кантролем Цэнтральнага Банку Арменіі. Знаходзіцца ў абарачэнні з 22 лістапада 1993 года. Грашовыя знакі ўзору 19931995 гадоў у наш час не выкарыстоўваюцца.

Спасылкі

правіць