Валянціна Ігнатаўна Гапава
Валянціна Ігнатаўна Га́пава (3 студзеня 1923 — 14 студзеня 2003) — літаратуразнавец, педагог, даследчыца беларуска-польскіх і беларуска-рускіх літаратурных сувязяў, кандыдат філасофскіх навук (1953).
Валянціна Ігнатаўна Гапава | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 2003 (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў вёсцы Малая Чэрніца Віцебскага павета Віцебскай губерні (у сучасным Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Удзельніца абароны Ленінграда ў час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці медыцынскай сястры[1]. У 1946 годзе скончыла Леніградскі ўніверсітэт і вучылася ў аспірантуры на кафедры славянскіх літаратур. З 1949 года выкладала польскую літаратуру ў Ленінградскім універсітэце, у 1955—1957 гг. рускую літаратуру ў Мінскім педагагічным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, дзе працавала старшым навуковым супрацоўнікам да выхаду на пенсію ў 1986 годзе[1].
ПамяцьПравіць
У 1984 годзе польская літаратурная энцыклапедыя прысвяціла В. І. Гапавай асобны артыкул[1].
БібліяграфіяПравіць
Выступала ў друку з 1951 года. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
Сярод апублікаванага:
- Эліза Ажэшка: жыццё і творчасць, [пер. з рус. мовы У. Дамашэвіч] — Мінск: Беларусь, 1969. — 230, [2] с. — На франтыспісе партрэт Э. Ажэшка.
- Пімен Панчанка (Да 60-годдзя з дня нараджэння), 1979.
- Белорусско-русское поэтическое взаимодействие [Текст] / В. И. Гапова. — Минск : Наука и техника, 1979. — 158 с.
- Перачытваючы «Спадчыну» Янкі Купалы // Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы; [рэд. А. А. Лойка, д-р філал. навук] — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 133, [2] c.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Лецка Я. Р. Гапава Валянціна Ігнатаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 35. — 702 с. — 9 500 экз.
- Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 114—115.