Валянціна Аляксандраўна Гарцуева
Валянціна Аляксандраўна Гарцуева (нар. 8 красавіка 1986, Мінск, БССР) — беларуская актрыса тэатра.
Валянціна Аляксандраўна Гарцуева | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 красавіка 1986[1] (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў |
Маці | Зоя Валянцінаўна Белахвосцік |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 8957493 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 8 красавіка 1986 года ў Мінску ў сям’і рэжысёра Аляксандра Гарцуева і актрысы Зоі Белахвосцік, унучка Валянціна Белахвосціка і праўнучка Глеба Глебава.
У 2007 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). З 2007 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 26 жніўня 2020 года разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].
Творчасць
правіцьУ тэатры выконвала ролі: Барбара Бжэнка («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Дзяўчына («Ноч на Каляды » М. Гогаля), Ганна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Гелена, Цыганка, выканаўца песні «Снег» («Местачковае кабарэ»), Дзяўчына-эмігрантка («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Ніна Міхайлаўна Зарэчная («Чайка » А. Чэхава), Выканаўца песні «Размова з Руфусам, сабакам Чэрчыля» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана), Ірына («Дзве душы» М. Гарэцкага), Жульета Вальцье («Школа падаткаплацельшчыкаў» Л. Вернёя і Ж. Бера ), Пані Амелія («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага), Рэгана, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Валя («Першы»).
Узнагароды
правіць- прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Кветка» (2010),
- пераможца разам з Аляксандрам Казелам у намінацыі «Найлепшы акцёрскі дуэт» за спектакль «Не мой» паводле А. Адамовіча на ХІ Міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель, 2011),
- медаль Францыска Скарыны (2020)[4].
Зноскі
- ↑ https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/post/40860/bio/
- ↑ https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/post/40860/works/
- ↑ Больш за палову трупы Купалаўскага тэатру звольнілі, не засталося ніводнага рэжысэра(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»
Спасылкі
правіць- Валянціна Гарцуева на сайце тэатра імя Янкі Купалы // (выдалена адміністрацыяй тэатра)
- Інтэрв’ю з актрысай Валянцінай Гарцуевай // nina.nn.by 23 студзеня 2021