Валянціна Міхайлаўна Шостка

вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі

Валянціна Міхайлаўна Шо́стка[1] (руск.: Валентина Михайловна Шостко; 27 лістапада 1924 — 30 кастрычніка 1984) — вучоны ў галіне гематалогіі дзіцячага ўзросту, доктар медыцынскіх навук (1976).

Валянціна Міхайлаўна Шостка
руск.: Валентина Михайловна Шостко
Дата нараджэння 27 лістапада 1924(1924-11-27)
Месца нараджэння Ярыгава, Ленінградская губерня, РСФСР
Дата смерці 30 кастрычніка 1984(1984-10-30) (59 гадоў)
Грамадзянства  СССР
Навуковая сфера гематалогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Інстытут аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў вёсцы Ярыгава (Леніградская губерня РСФСР). У 1947 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім з 1958 года асістэнтам на кафедры дзіцячых хвароб. У 1959 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Содержание кобальта, никеля, меди и цинка в крови и щитовидной железе при эндемическом зобе и тиреотоксикозе»[2]. З 1970 года працавала ў Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР.

Навуковая дзейнасць правіць

Займалася пытаннямі паталогіі новароджаных, эндакрыналогіі, дыягностыкі неадкладных станаў, дыягностыкі і лячэння вострага лейкозу і сепсісу ў дзяцей.

Сярод апублікаванага:

  • Острый лимфобластный лейкоз у детей (цитологическое и клинико-биохимическое исследование): автореферат дис. … доктора мед. наук: (14.00.09 — педиатрия) / В. М. Шостко ; М-во здравоохранения БССР. Минский ордена Трудового Красного Знамени гос. мед. ин-т. — Минск, 1974.
  • Диагностика и дифференцированная терапия острого лейкоза у детей. — Минск: Беларусь, 1979. (разам з Л. С. Налімавай).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. Шостко, Валентина Михайловна (доктор медицинских наук; 1924—1984)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць