Валянціна Якімовіч

Валянціна Дзмітрыеўна Якімовіч, па нараджэнні Куцанкова, да 1976 года Малахоўская[1] (нар. 27 лістапада 1949[1], Касцюкоўка[1], Гомельскі раён) — беларуская фалькларыстка, грамадская дзяячка ў ЗША.

Валянціна Якімовіч
Дата нараджэння 27 лістапада 1949(1949-11-27) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фалькларыстка, архітэктарка
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыла архітэктурны факультэт БПІ (1973)[1]. Пасля вучобы засталася ў Мінску. Працавала архітэктарам, вядучым інжынерам-канструктарам, настаўніцай жывапісу, чарчэння і народнага мастацтва ў Беларускім гуманітарна-культурным цэнтры, педагогам-выхавальнікам у Мастацкім вучылішчы імя Глебава, актрысай мінскага драматычнага тэатра «Дзе-Я?», старшым навуковым супрацоўнікам[1] сектара этнаграфіі Інстытута мастацтвазнаўства АН БССР.

З 1987 года належала да моладзевага аб’яднання «Талака», з 1989 года — сябра БНФ, а таксама Таварыства беларускай мовы і Беларускага саюза фалькларыстаў і фальклорнага гурта «Дзянніца».[1]

Народны майстар па вырабе нацыянальных беларускіх строяў. Аўтар шэрагу культуралагічных артыкулаў і публікацый фальклорнага і этнаграфічнага характару.[1]

Друкавалася ў часопісе «Мастацтва», газетах «Культура», «Чырвоная змена» ў Мінску, у бюлетэні «Весткі й Паведамленьні», газеце «Беларус» і альманаху «Беларус» у Нью-Ёрку. З 1987 года ладзіць традыцыйныя беларускія святы.

З канца 1998 года жыве ў ЗША, бярэ ўдзел у дзейнасці Беларуска-амерыканскага задзіночання[1], жыцці беларускай грамады ў Амерыцы. Сакратар згуртавання «Пагоня».

Аўтар успамінаў пра паэта Анатоля Сыса.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Bielarus 2009, с. 264.

Літаратура

правіць
  • Якімовіч Валянціна // БЕЛАРУС = BIELARUS 2009 — Нью-Ёрк: Выдавецтва газэты «БЕЛАРУС», 2009. — 280 с. — ISSN 1945-8665