Валянцін Іванавіч Крыжэвіч
Валянцін Іванавіч Крыжэвіч (6 сакавіка 1945, в. Пільня, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць — 8 лютага 2018) — беларускі пісьменнік, журналіст. Псеўданім В. Лес[1].
Валянцін Іванавіч Крыжэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 2018 (72 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрацоўную дзейнасць пачаткаў калгаснікам калгаса «Маладая гвардыя» Чэрыкаўскага раёна з 1962 г. Затым нядоўгачасовы час з 1964 года працаваў у краснапольскай раённай газеце «Чырвоны сцяг». У снежні 1964 года быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі і служыў па лістапад 1967 года ў Беларускай ваеннай акрузе[2].
Пасля звальнення ў запас з лістапада 1967 года па люты 1969 года працаваў літсупрацоўнікам чэрыкаўскай раённай газеты «Заклік Ільіча», з лютага 1969г. па жнівень 1975г. — адказны сакратар, са жніўня 1975 года па ліпень 1977г. — намеснік рэдактара гэтай жа газеты[2].
У 1976 годзе завочна скончыў журфак Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна[2].
З ліпеня 1977 года па верасень 1978 года — інструктар аргаддзела Чэрыкаўскага райкама КПБ[2].
З верасня 1978 года — рэдактар чавускай раённай газеты «Іскра»[2].
Член Чавускага раённага выканаўчага камітэта, з 1978 г. выбіраўся дэпутатам Чавускага раённага Савета дэпутатаў, дэлегат Усебеларускага народнага схода (1976) і з’езда Саветаў Рэспублікі Беларусь (2000). У 1992 г. выбраны членам праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў-чарнобыльцаў і старшынёй Магілёўскага абласнога творчага аб’яднання журналістаў-чарнобыльцаў[1].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].
Творчасць
правіцьЛітаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1968 г. Друкаваўся ў газетах «Во славу Родины» і «Заря». Яго гумарэскі і апавяданні з’яўляліся і ў рэспубліканскім друку. Першае гумарыстычнае апавяданне «Шапка» было надрукавана ў «Вожыку» ў 1970 г[1].
Пазней гумарэска «Малінавы звон», надрукаваная ў часопісе, трапіла на Усесаюзнае радыё, а на Беларускім радыё загучала інсцэніраваная гумарэска «Фруктовыя штаны». Яго гумарэскам і апавяданням характэрныя тонкая іронія, досціп, цікавы сюжэт і амаль заўсёды нечаканая канцоўка. Нават у прыгодніцкіх аповесцях пісьменніка: «Остров на дне океана» (1989), «Демоны Рыжего леса» (2000) адчуваецца добры гумар[1].
У 2005 г. стаў лаўрэатам 3-й прэміі конкурса газеты «Звязда» на лепшае апавяданне («Тры вішні»), літаратурнага конкурса Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Магілёўскага гарадскога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Русское общество», прысвечанага памяці К. Сіманава (2011, «Горкі мёд 41-га»)[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Саюза журналістаў БССР (1991), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў (1995), Ганаровай граматай Дзяржкамдруку Рэспублікі Беларусь (1996)[2].
Узнагароджаны Памятным знакам «2000 гадоў хрысціянству» Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы да сустрэчы трэцяга тысячагоддзя і святкавання 2000-годдзя хрысціянства[1].
Бібліяграфія
правіць- «Остров на дне океана» (Мінск, 1989)
- «Демоны Рыжего леса» (Мінск, 2000)
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Таленты ад роднай зямлi . catalog.library.mogilev.by. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ а б в г д е Крижевич Валентин Иванович 06.03.1945— 08.02.2018
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.