Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі

(Пасля перасылкі з Валянцін Мілашэўскі)

Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі (5 кастрычніка 1960, в. Лапенеўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста
з 15 студзеня 2019 
Папярэднік Генадзь Іосіфавіч Барысюк
Нараджэнне 5 кастрычніка 1960(1960-10-05) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў в. Лапенеўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», урач-лячэбнік.

Працаваў участковым тэрапеўтам Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы; галоўным урачом Кобрынскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; галоўным урачом Кобрынскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом санаторыя «Буг»; намеснікам старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам упраўлення аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі».

З’яўляўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

15 студзеня 2019 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста[1].

Узнагароды правіць

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць