Адкрыць галоўнае меню

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч

беларускі ўрач

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч (30 сакавіка 1933, Мінск — 5 сакавіка 2013, Санкт-Пецярбург) — беларускі ўрач, гісторык, грамадскі дзеяч беларускага згуртавання ў Санкт-Пецярбургу.

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч
Дата нараджэння 30 сакавіка 1933(1933-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2013(2013-03-05) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Альма-матар

Змест

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка і медыка. Скончыў у Мінску сярэднюю школу (1950), Інстытут замежных моў (1955), медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957).

Працаваў урачом ва Узлянах Рудзенскага раёна Мінскай вобласці (1956—1957), у Мінску (1957—1969), Ленінградзе (1969—1971), старшым навуковым супрацоўнікам Ваенна‑медыцынскага музею (1971—1995). Кандыдат медыцынскіх навук (1963). Доктар культуралогіі (2003).

Адначасова выкладаў гісторыю ў Ленінградскім універсітэце культуры (з 1980), з 1988 г. — дацэнт, затым прафесар кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута.

Пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя даследаванні В. Грыцкевіча прысвечаны гісторыі беларускай медыцыны (кандыдацкая дысертацыя была абароненая ў 1963 г.) — кнігі «З факелам Гіпакрата», «Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая», а таксама біяграфістыцы, у першую чаргу беларускай інтэлігенцыі ў замежжы — «Падарожжы нашых землякоў», «Дзесяць шляхоў з Вільні», «Нашы славутыя землякі», «Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна», «Эдуард Пякарскі», у тым ліку біяграфістыцы медыкаў — «Успаміны і дзённікі ў фондах ваенна‑медыцынскага музея: Анатаваны каталог», «Ваенныя медыкі — кавалеры ордэна Славы трох ступеняў»; апісанням падарожжаў як гістарычнай крыніцы — «Шляхі вялі праз Беларусь». Працы ў галіне крыніцазнаўства, музеязнаўства і гісторыі турызму (доктарская дысертацыя на тэму «История музейного дела в мире: До конца XVIII в.» абаронена ў 2003 г.): «История туризма в древности», М.-СПб, 2005; «История музейного дела конца XVIII — начала ХХ вв.», СПб, 2007; «История и теория источниковедения», Мн.: БГУ, 2008 (у сааўтарстве).

Грамадская дзейнасцьПравіць

В. Грыцкевіч — адзін з арганізатараў і неадменны старшыня Беларускага грамадска‑культурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989), член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага ПЭН‑цэнтра, ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, член Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежны член Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, член Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. — Мн., 1997.