Валянцін Уладзіміравіч Авечкін

Валянцін Уладзіміравіч Авечкін (руск.: Валентин Владимирович Ове́чкин; 9(22).6.1906, Таганрог — 27 студзеня 1968, Ташкент) — савецкі празаік. Член КПСС з 1929.

Валянцін Уладзіміравіч Авечкін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 (22) чэрвеня 1904 ці 22 чэрвеня 1904(1904-06-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1968(1968-01-27)[2][1] (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, драматург, пісьменнік
Мова твораў руская
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Таганрогскім тэхнічным вучылішчы (1913-19). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1925-31 гадах — старшыня сельскагаспадарчай камуны; у 1930-я гг. партыйны працаўнік, журналіст. Першае апавяданне апублікаваў у 1929 годзе. Аўтар аповесцей «Праскоўя Максімаўна» (1939), «Госці ў Стукачах», «Без роду, без племя» (абедзве — 1940), «З франтавым прывітаннем» (1945). Прыкметнай падзеяй у літаратурным і грамадскім жыцці краіны стаў наватарскі твор Авечкіна «Раённыя будні» (1952-56), у якім узняты і глыбока даследаваны актуальныя праблемы сельскай гаспадаркі, створаны праўдзівыя вобразы раённых кіраўнікоў; з дакладных партыйных пазіцый у кнізе зацвярджаліся ленінскія нормы партыйнага жыцця. Мастацкая своеасаблівасць «Раённых будняў», якія аказалі ўплыў на наступнае развіццё літаратуры пра вёску, праявілася ў спалучэнні публіцыстыкі з псіхалагічнай распрацоўкай характараў. Авечкін — аўтар п’ес «Насця Коласава» (1949), «Насустрач ветру» (1958), «Летнія дажджы» (1959), «Час пажынаць плады» (1960), нарысаў і артыкулаў. З 1963 года жыў у Ташкенце. Працаваў над аўтабіяграфічным цыклам «Нявыдуманыя нарысы». Скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. а б ОВЕЧКИН Валентин Владимирович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 679–683. — ISBN 5-94848-262-6
  2. а б в Овечкин Валентин Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

правіць