Валяр’ян ліпалісты

Валяр’ян ліпалісты[3] (Valeriana tiliifolia) — від кветкавых раслін роду Валяр’ян (Valeriana) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Валяр’ян ліпалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana tiliifolia Troitzk., 1919


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5237364
IPNI  860249-1
TPL  tro-33500666

Апісанне

правіць

Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 30—150 см. Карэнішча шчыльнае, стрыжнёвае або верацёнападобнае. Сцябло прамастойнае, тонкабаразнаватае, з 2—4 парамі лісця. Лісце простае, суцэльнае, круглавата-сэрцападобнае, слабавыемчата-зубчастае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, у шчыткападобна-паўшарападобных суквеццях[3]. Плод — арэшак[4].

Цвіце на другі год жыцця ў маі — чэрвені. Пладаносіць у канцы чэрвеня — ліпені[3].

Арэал і экалогія

правіць

Родам з Каўказа. Інтрадукаваны ў розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі[3]. Расце на камянях і скалах, камяністых россыпах, горных лугах, узлесках, у горных хмызняках[4]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].

Галерэя

правіць

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Культывуецца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Можа выкарыстоўвацца ў якасці замены валяр’яна лекавага (Valeriana officinalis). Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца ў групах на газонах і ўзлесках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г ЭПБ 1983.
  4. а б в Валериана липолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Валериана липолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)