Варапаеўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Варапаеўскі пассавет)

Варапа́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Варапаева.

Варапаеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 53 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Варапаева
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
20 чэрвеня 2013
Дата скасавання 20 мая 1960
Насельніцтва (2019) 3 939
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2155
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Варапаева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. 8 чэрвеня 1950 года вёска Варапаева атрымала статус гарадскога пасёлка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Жуперкаўскага і Старадворскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаеўскага пассавета[2].

20 мая 1960 года адначасова з перадачай усіх населеных пунктаў скасаванага Варапаеўскага сельсавета ў склад Варапаеўскага пассавета перададзены 19 населеных пунктаў Дунілавіцкага сельсавета (Адамова, Васевічы, Гаўрылавічы, Дашкі, Жылінскія, Зенькава, Карабаніха, Каралі, Карпавічы, Крыўка, Кукішы, Лісіцы, Лучай, Мацуры, Надазер'е, Пухаўка, Равы, Салаўіха і Скварцова)[3]. З 25 снежня 1962 года Варапаеўскі пассавет у складзе Пастаўскага раёна. 27 снежня 1985 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Гаўрылавічы, Каралі, Карпавічы, Лучай, Надазер’е, Равы, Салаўіха і Скварцова), у склад Дунілавіцкага сельсавета — 2 населеныя пункты (Зенькава і Калінаўка)[4]. 18 снежня 2009 года да пассавета далучана частка скасаванага Белькаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Аліхверы, Альшнева, Барэйкі, Белькі, Вайцяхі, Галбея, Кеўлічы, Косаўшчына, Невядомшчына, Паўлюгі, Полава, Пятровічы, Рагоўскія, Рымкі, Стахоўскія, Трумпічы)[5]. 20 чэрвеня 2013 года Варапаеўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (36 населеных пунктаў, без Варапаева) — 1793 чалавекі[7], з іх 91,1 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (53 населеныя пункты) — 3939 чалавек[9].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 202 Об упразднении Бельковского сельсовета и изменении границ Воропаевского поссовета и Куропольского сельсовета Поставского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 16 лютага 2020.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.