Варахша
Варахша́ — гарадзішча ва Узбекістане, якое існавала з антычных часоў да XI ст. ў гістарычнай вобласці Согд (Сагдыяна). Размешчана за 40 км на захад ад г. Бухара.
АпісаннеПравіць
Захаваліся рэшткі гафрыраваных сцен цытадэлі, на захад ад іх — палац. Выяўлены размалёўкі VII ст. на сценах палаца (змаганне герояў з фантастычнымі жывёламі, сцэны бітваў коннікаў, палявання, урачыстасці прыёму цара); часткі палаца, пабудаваныя ў VIII ст., упрыгожаны раслінным арнаментам, фігуркамі людзей і жывёл, фантастычнымі пейзажамі і інш., выразанымі па алебастравай тынкоўцы. Знаходкі сведчаць пра сінкрэтычны характар мастацтва сагдыйцаў , дзе мясцовыя элементы спалучаюцца са старажытнымі антычнымі традыцыямі і рысамі будыйскага мастацтва.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варахша