Варлынка
Ва́рлынка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Поня (басейн Дняпра).
Варлынка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 82 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Пугачова |
• Каардынаты | 54°47′52,20″ пн. ш. 28°02′35,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Поня |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад вёскі Юхнаўка |
• Каардынаты | 54°49′59,30″ пн. ш. 27°57′54,70″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Поня → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Докшыцкі раён |
![]() ![]() |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання, больш ранняя форма захавалася ў назве вёскі Ва́рлынь (цяпер Варлань, так жа сама рэчка і вёска Пя́дынь цяпер «Пядань»).
Звязана з літоўскім varlė «жаба»[1]. Літоўскія гідранімічныя аналагі — шматлікія рачныя і азёрныя назвы тыпу Varlė, Varlys, Varl-upis, Varl-akys[2].
Ад літоўскага слова для жабы і назва балота Варалочы (паміж вытокамі Нёмана і цячэннямі Пцічы і Лошы), якая аднаўляецца як *Varl-akiai і адпавядае літоўскай рачной назве Varl-akys «Жаб’я рака». Адпачатна гэта была назва рэчкі, што памалу перайшла на назву балота[3].
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 14 км, Плошча вадазбору 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Пугачова, вусце за 2 км на поўнач ад вёскі Юхнаўка. Вадазбор у межах Нарачанска-Вілейскай нізіны.
На ўсім працягу каналізаваная. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў (у тым ліку, з Варлынскага канала[4]).
Крыніцы
правіць- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 178.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 364.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 548.
- ↑ Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 415. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 135. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-45. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- Ліст карты N-35-44. Выданне 1980 г. (руск.)