Поня (рака)

рака ў Беларусі

Поня — рака ў Докшыцкім раёне, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 44,9 км. Плошча вадазбору 503 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %.

Поня
Вусце Рака Бярэзіна
Даўжыня 44 км
Вадазбор 503 км²

Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Крыпулі, вусце ў межах в. Бераспонне. Цячэ ў скразной даліне на Докшыцкім узвышшы.

Асноўны прыток — р. Варлынка (справа). Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шырынёй 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўпадзенні ў Бярэзіну зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма асушаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў. Рэчышча каналізаванае, шырынёй ад 6 м да 30 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.