Варута
Варута — летапісны горад. На думку асобных даследчыкаў -- сталіца Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Літоўскага часоў караля Міндоўга ў XIII стагоддзі. Варута толькі аднойчы згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам, яе дакладнае месцазнаходжанне невядома і ёсць мноства гіпотэз пра яго. Нягледзячы на нявызначанасці, канцэпцыя Варуты як сталіцы даволі папулярная ў Літве.
Гістарыяграфія
правіцьМіндоўг, першы і адзіны каранаваны кароль Літвы, абараняўся ў Варуце падчас унутранай вайны супраць сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Едзівіда і князя Жамойці Вікінта ў 1251 годзе. Інфармацыя змешчаная ў Галіцка-Валынскім летапісе — адзіная пісьмовая згадка Варуты. Рэзідэнцыя Міндоўга (curia nostra -- "двор наш") згадваецца яшчэ двойчы ў крыніцах, але ні назва гэтага "двара" (замка), ні яго месцазнаходжанне невядомы. Не ясна адносяцца гэтыя згадкі да аднаго месца ці да некалькіх[1].
Тым не менш, некаторыя гісторыкі ў XIX і XX стагоддзях называлі горад «першай сталіцай Літвы» і спрабавалі вызначыць яго месцазнаходжанне. Увогуле было выказана не менш за шаснаццаць версій пра месцазнаходжанне Варуты. Імаверней за ўсё, горад знаходзіўся ў раёне памежжа Літвы і Лівоніі. У пачатку XXI стагоддзя гісторыкі праяўляюць павышаную цікавасць да версіі пра лакалізацыю Варуты на Шеймінішкельскім гарадзішчы ў Анікшчэйскім раёне (гэтую версію прапанаваў і трымаецца Томас Баранаўскас)[2].
Іншыя даследчыкі сцвярджаюць, што Варута — не горад, а няслушнае тлумачэнне слова, які значыць«капітал». На думку Казімераса Бугі, слова «варут» проста значыць «замак».
Спіс магчымых месцаў
правіцьМесцазнаходжанні, прапанаваныя рознымі гісторыкамі ў розны час:[3]
- Бярзгайняй у Укмяргскім раёне , па версіі Пятра Тарасенкі[крыніца?]
- Бутейкяй у Анікшчайскім раёне , па версіі Казімераса Жэбрыса
- Гарадзішча каля Навагрудка, па версіі Тэадора Нарбута
- Гальшаны, па версіі Аляксандра Краўцэвіча[4]
- Кярнаве, па версіі па Фрыдэрыка Папее
- Карэліх побач з Навагрудкам, па версіі Мікалая Ермаловіча
- Лішкява, па версіі па Джонас Тотарайціса
- Мядзінінкай, па версіі па Эвалдаса Гечыаўскаса
- Рочышке ў Расяйнейскім раёне, па версіі Людвіка Кшівіцкага
- Шеймінішкельскае гарадзішча ў Анікшчайским раёне, па версіі Эдуардаса Вальтэрыса
- Утурай у Расейнскім раёне, па версіі Войцеха Кентшыньскага
- Варняны ў Гродзенскай вобласці Беларусі, па версіі Юліуша Латкоўскага
- Вільнюс, па версіі Ромаса Батуры
- Раён Даўгай-Варэна, па версіі Генрыка Лаўмянскага
- Раён Медвегаліс-Варней, па версіі Антанаса Сцепанайціса
Крыніцы
правіць- ↑ Gudavičius, Edvardas (1998). Mindaugas(літ.). Vilnius: Žara. ISBN 9986-34-020-9. Архівавана з арыгінала 13 мая 2019. Праверана 13 красавіка 2017.
- ↑ Томас Баранаускас. Замок Ворута(недаступная спасылка). viduramziu.istorija.net. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2018. Праверана 25 сакавіка 2017.
- ↑ Zabiela, Gintautas (1995). Lietuvos medinės pilys. Vilnius: Diemedis. p. 175. ISBN 9986-23-018-7.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|ISBN=
і|isbn=
specified (даведка) - ↑ Pawet: Міндоўг. Пачатак вялікага гаспадарства(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016. Праверана 29 снежня 2015.