Вастралодачнік
Вастралодачнік, Вастралодка[3] (Oxytropis) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Вастралодачнік | |||||||||||||||||||
![]() Вастралодачнік валасісты (Oxytropis pilosa) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Oxytropis DC. (1802), nom. cons. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Шматгадовыя травяністыя расліны (часта без сцябла), паўкусцікі або калючыя, звычайна падушкападобныя кусцікі. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, рэдка простае або трайчастае. Кветкі рознага колеру, у пазушных гронкападобных суквеццях. Лодачка на канцы выцягнутая ў вастрыё (адсюль назва). Плод — невялікі, звычайна аднагнездавы апушаны боб.
Арэал і відыПравіць
Налічваецца каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і, у асноўным на поўдні ў гарах. На тэрыторыі Беларусі рэдка трапляецца вастралодачнік валасісты (Oxytropis pilosa).
ПрымяненнеПравіць
Дэкаратыўныя, кармавыя і лекавыя расліны.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Вастралодачнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 33.
- Сауткіна Т. А. Вастралодачнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 420.