Васілька (князь слонімскі)
Васілька (1-я палова XIII ст. — пасля 1285) — князь слонімскі (XIII ст.)[1].
Васілька | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 1-я палова XIII ст. | ||||||
Смерць | пасля 1285 | ||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Раман Данілавіч |
Паходжанне
правіцьПаходжанне і імя па бацьку князя Васількі невядомы. Пачынаючы з Мікалая Баўмгартэна[2], некаторыя даследчыкі (у т.л. Генадзь Уласьеў[3], Лявонцій Вайтовіч[4][5]) лічылі яго сынам навагрудскага князя Рамана Данілавіча, бо на іх думку Слонім уваходзіў у яго ўладанні, і такім чынам унукам галіцкага князя Данілы і ваўкавыскага князя Глеба. Таксама ёсць думка, што бацькам Васількі мог быць іншы сын галіцкага князя Данілы — луцкі князь Мсціслаў Данілавіч[6][7][8]. Аднак, як адзначыў Дарыюш Дамброўскі , называнне летапісам князя Васількі «ваяводам» абвяргае думку пра яго як простага нашчадка князя Данілы, ён мог паходзіць з гарадзенскіх або турава-пінскіх князёў, або нават з Ізяславічаў Галіцкіх, але не з галоўнай іх лініі[9].
Біяграфія
правіцьГіпатэтычна, з’яўленне князя Васількі на слонімскім стальцы магло быць вынікам міру (канец 1276 — пачатак 1277) князёў уладзімірскага Уладзіміра Васількавіча і галіцкага Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Трайдзенем. Перад гэтым вялікі князь Трайдзень напаў на Драгічын, які належаў князю Льву, і спрабаваў пасяліць прусаў каля Слоніма, на мяжы з ўладаннямі князя Уладзіміра. У адказ, сярод іншага, князь Уладзімір паслаў войскі да Слоніма і захапіў прусаў. Для міру, на думку Уладзіміра Пашуты, вялікі князь Трайдзень адмовіўся да прэтэнзій на Драгічын[10], а таксама, на думку Артураса Дубоніса, ад Слоніма і Ваўкавыска[11]. Аднак, князь Васілька мог сядзець на слонімскім стальцы і раней.
Упершыню князь Васілька згаданы ў падзеях 1283 года, сярод князёў, якія найбольш верна служылі князю Уладзіміру Васількавічу — Галіцка-Валынскі летапіс двойчы называе яго «ваяводам» князя Уладзіміра і тройчы пад тытулам «князь Вослонимский» (Іпацьеўскі летапіс, слп. 884, 885, 887, 889[12]). Гэтая згадка — адзінае сведчанне пра Слонімскае княства[7].
У 1283 годзе князь Васілька быў адным з кіраўнікоў валынскага войска, якое князь Уладзімір Васількавіч адправіў на дапамогу чэрскаму князю Конраду супраць плоцкага князя Баляслава[1], падчас паходу саюзнікі разрабавалі горад Гастынін за Сахачавым у Раўскай зямлі. У 1285 годзе ваяваў каля Вышагруду на Вісле і ўзяў «вялікі палон». Пасля 1285 года князя Васільку крыніцы не згадваюць[7].
Версіі пра нашчадкаў
правіцьПра шлюб і дзяцей князя Васількі нічога не вядома. Некаторыя даследчыкі (г.ч. Лявонцій Вайтовіч) прапануюць лічыць яго дзецьмі розных асоб, паходжанне якіх з крыніц пэўна не вядома. У т.л. ад слонімскага князя Васількі прапануюць выводзіць род князёў Астрожскіх[3], паходжанне якіх дыскусійнае. Часта яго дзецьмі называюць:
- Ганну, у манастве Лізавету (пам. каля 1345), жонку князя полацкага і пінскага Нарымонта-Глеба Гедзімінавіча (пам. 1345), якая згадана ў двух сінодзіках — Холмскім (паз. 1) і Кіева-Пячэрскім (паз. 91, 303)[4]
- Данілу (пам. 1366/1370), князя астрожскага і холмскага, паходжанне якога застаецца дыскусійным, ён згаданы ў Кіева-Пячэрскім сінодзіку (паз. 81, 264)[4]
- Івана, вядомага толькі з Кіева-Пячэрскага сінодзіка (паз. 265)[4]
Зноскі
- ↑ а б Василько // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
- ↑ Баумгартен Н. А. Вторая ветвь князей Галицких: Потомство Романа Мстиславича // Летопись историко-родословного общества. — М. — № 1. — С. 3—46.
- ↑ а б Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословной. — Пг., 1918. — Т. 2. Князья Владимиро-Волынские. Вып. 1-й.
- ↑ а б в г Войтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)
- ↑ Войтович Л. Княжа доба на Русi: портрети еліти. — Біла Церква: Видавець Олександр Пшонківський, 2006. — 783 с. — С. 509—510.
- ↑ Василько Мстиславич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б в Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 297—298.
- ↑ Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 155.
- ↑ Dąbrowski D. Rodowód Romanowiczów książąt halicko-wołyńskich. Poznań — Wrocław, 2002. — 347 s. — S. 137, 271—275
- ↑ Пашуто В. Т. Образование Литовского государства. — М.: Изд-во АН СССР, 1959. — 533 с. — С. 388.
- ↑ Dubonis A. Traidenis. Monarcho valdžios atkūrimas Lietuvoje (1268—1282). — Vilnius: LII Leidykla, 2009. — 241 р. — P. 116—117
- ↑ Полное собрание русских летописей. — СПб.: Типография М. А. Александрова, 1908. — Т. II. Ипатьевская летопись / под ред. А. А. Шахматова. 938 стб.
Літаратура
правіць- Ипатьевская летопись // ПСРЛ. М., 1962. Т. 2.
- Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5
- Войтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)
- Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — СПб.: «Паритет», 2004. — 688 с. — 3000 экз. — ISBN 5-93437-149-5
- Василько Мстиславич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.