Васіль Ануфрыевіч Праташчык
вучоны
Васіль Ануфрыевіч Прата́шчык[1] (17 чэрвеня 1921 — 14 кастрычніка 1994) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1972).
Васіль Ануфрыевіч Праташчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1994 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1972) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Старыя Дарогі (сучасны аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1947 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. З 1948 года працаваў у Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР, у 1959—1971 гадах у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі, у 1973—1981 — у Інстытуце торфу.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па тапахіміі, вызначэнню ўдзельнай паверхневай энергіі цвёрдых цел.
Сярод апублікаванага:
- О роли поверхности и контакта между частицами в некоторых реакциях твердых веществ и разработка метода определения поверхности по адсорбции C¹⁴O₂ / В. А. Протащик ; Ин-т химии Акад. наук Белорус. ССР — Мн., 1958.
- Новые закономерности в топохимии. — М.: «Знание», 1974.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праташчык Васіль Ануфрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Праташчык Васіль Ануфрыевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»