Васіль Барысавіч Смычок
Васіль Барысавіч Смычо́к[1] (нар. 24 снежня 1956) — вучоны ў галіне неўрапаталогіі, доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2000).
Васіль Барысавіч Смычок | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | неўрапаталогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1999) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Славута (Хмяльніцкая вобласць Украіны). У 1974 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1980 годзе — лячэбны факультэт Чарнавіцкага медыцынскага інстытута. У 1980—1983 гадах працаваў неўрапатолагам урачэбнай амбулаторыі ў гарадскім пасёлку Нэцішын Славуцкага раёна Хмяльніцкай вобласці. З 1983 года В. Б. Смычок у Мінску. У 1983—1985 гадах працаваў неўрапатолагам у Мінскай гарадской паліклініцы № 29. У 1985—1988 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік акадэмічнай групы пры члене-карэспандэнце Акадэміі медыцынскіх навук СССР М. С. Місюку на кафедры нервовых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Опыт организации профилактики острых нарушений мозгового кровообращения, основанной на прогнозировании, на крупном промышленном предприятии». У 1989—1998 гадах старшы навуковы супрацоўнік, з 1994 года вучоны сакратар Беларускага навукова-даследчага інстытута працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Адначасова ў 1998—2005 гадах на пасадзе дацэнта і загадчыка кафедры. У студзені 1999 года прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі. Адначасова В. Б Смычок працуе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі — дацэнт, загадчык кафедры. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАсноўныя навуковыя працы па тэарэтычнай распрацоўцы і практычнай рэалізацыі этапнай рэабілітацыі хворых і інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь, індывідуальных праграм рэабілітацыі на медыцынскім, медыка-прафесійным, прафесійным і сацыяльным этапах; крытэрыяў адбору на рэабілітацыю, крытэрыяў эфектыўнасці праведзенай рэабілітацыі, нарматываў аддзяленняў медыцынскай рэабілітацыі; тэхналогіі комплекснай рэабілітацыі хворых і інвалідаў з прычыны мазгавога інсульту і чэрапна-мазгавой траўмы; сістэмы прагназавання ўзнікнення мазгавых інсультаў; навукова-абгрунтаваных мерапрыемстваў па зніжэнні працастрат на аснове правядзення эпідэміялагічнага маніторынгу паказчыкаў інваліднасці і часовай непрацаздольнасці ў рэспубліцы ў цэлым і ў асобных рэгіёнах; вывучэнні клінічнай і эпідэміялагічнай характарыстыкі інваліднасці ў Рэспубліцы Беларусь[2].
Сярод публікацый курс лекцый «Асновы рэабілітацыі», вучэбна-метадычнае дапаможнік «Тыпавыя індывідуальныя праграмы рэабілітацыі пры асноўнай інвалідызуючай паталогіі», шэраг метадычных і інструктыўных дакументаў.
Член Рэспубліканскага Міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, навуковы рэдактар штогадовых зборнікаў навуковых прац «Медико-социальная экспертиза и реабилитация». Член рэдакцыйных саветаў часопісаў «Вопросы организации и информатизации здравоохранения», «Здравоохранение», «Медицинские новости», «Вестник Всероссийского общества специалистов по медико-социальной экспертизе, реабилитации и реабилитационной индустрии», «Journal for Rehabіlіtatіon, care and socіal cart management іn the Baltіc countrіes»[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Смычек Василий Борисович Архівавана 17 чэрвеня 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
Літаратура
правіць- Смычок Васіль Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 64. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Смычок Васіль Барысавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Смычек Василий Борисович Архівавана 17 чэрвеня 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Василий Борисович Смычёк (к 60-летию со дня рождения) Архівавана 6 красавіка 2022. // Здравоохранение, № 12 (декабрь) 2011. (руск.)