Нэцішын
Нэці́шын[1] (укр.: Нетішин) — горад абластнога значэння на поўначы Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Гарынь. Горад-спадарожнік Хмяльніцкай АЭС.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіць- 1542 г. - першая згадка пра сяло Нэцішын у лісце караля Жыгімонта Аўгуста, па якім Нэцішын як замкавае сяло за дзяльбой зямель князя Канстанціна Астрожскага пераходзіць да княгіні Беаты Касцелецкай.
- 1566 г. - па Другому Статуту Вялікага княства Літоўскага Нэцішын уваходзіць у Луцкі павет Валынскага ваяводства.
- 1793 г. — пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Нэцішын ўваходзіць у склад Расійскай імперыі, сяло ўключана ў склад Ізяслаўскай губерні.
- 1797 г. - згодна з указам імператара Паўла I аб новым адміністрацыйным падзеле, Нэцішын ўваходзіць у Астрожскі павет Валынскай губерні.
- 1975 г. — Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР прымае рашэнне аб размяшчэнні АЭС у Нэцішыне Хмяльніцкай вобласці УССР.
- 1981 г. - Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР сяло Нэцішын аднесена да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу.
- 1984 г. - Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР пасёлак гарадскога тыпу Нэцішын аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання Славуцкага раёна.
- 1987 г. - ажыццёўлены фізічны пуск энергаблока № 1 АЭС.
- 1990 г. - будаўніцтва энергаблока № 2 АЭС завершана на 95 %, праводзіцца падрыхтоўка да пусканаладачных работ, але ў гэты час Вярхоўнай Радай Украіны прыняты мараторый на будаўніцтва АЭС ва Украіне.
- 1993 г. - Пастановай Вярхоўнай Рады Украіны Нэцішын аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання.
- 1993 г. - Вярхоўная Рада Украіны адмяняе мараторый на будаўніцтва атамных электрастанцый.
- 2004 г. - запушчаны другі энергаблок АЭС.
Прамысловасць
правіцьУ горадзе працуе 4 буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Сярод іх найбуйнейшым і бюджэтаўтвараючым з'яўляецца найбуйнейшае прадпрыемства ўсёй вобласці — Хмяльніцкая атамная электрастанцыя, якая падключана да энергасістэмы Украіны. Яе доля ў агульнай вытворчасці вобласці складае 30 %.
Размеркаванне прамысловай прадукцыі па галінах:
- вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, цяпла і вады - 96,8 %
- вытворчасць машын і абсталявання - 1,6 %
- вытворчасць вырабаў з бетону - 1,1 %
- харчовая прамысловасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі — 0,5 %.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»