Васіль Васільевіч Іолшын

Васіль Васільевіч Іолшын (руск.: Василий Васильевич Иолшин; 20 жніўня 1824[1] — 21 верасня 1898[1]) — ваенны і дзяржаўны службовец.

Васіль Васільевіч Іолшын
маршалак шляхты Рагачоўскага павета
27 лістапада 1863 — 1876
Месца пахавання
Званне штабс-ротмістр
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені з імператарскай каронай
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Медаль «За здушэнне польскага мецяжу»

Біяграфія

правіць

Праваслаўны. Служыў афіцэрам у кавалерыі, быў удзельнікам Крымскай ваеннай кампаніі 1853-56 гг. Выйшаў у адстаўку ў званні штабс-ротмістра і ў 1862 г. пасяліўся з жонкай у Рагачове. Амаль адразу яго абралі ганаровым наглядчыкам мясцовага дваранскага 5-класнага вучылішча[2].

Маршалак шляхты Рагачоўскага павета[2] з 27 лістапада 1863 г. па 1876 г. Стацкі саветнік[1].

Паводле даных статкамітэта Магілёўскай губерні 1882 г. у Васіля Васільевіча Іолшына разам з жонкай Варварай Аляксееўнай Іолшынай у валоданні быў маёнтак Наспа Рагачоўскага павета агульнай плошчай 11169 дзесяцін, з іх пад 7122 лесам, 440 раллі і 260 дзесяцін сенажаці. Акрамя зямлі меліся 4 карчмы, 2 дзёгцевыя заводы, валавы і вадзяны млын, а таксама сукнавальня. Усё гэта дасталася па спадчыне ў 1835 г.

У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1888 г., том IX), гаворыцца пра тое, што ў «маршалка шляхты Іолшына ў 1873 г. быў цагляны палац на гары (дом) і гарод».

 
Сямейная пахавальня на могілках

Пахаваны разам з жонкай на старых гарадскіх могілках у сямейным склепе[2], на чыгуннай пліце пастаўлены помнік[1].

Сям’я

правіць

У шлюбе з Варварай Аляксееўнай Іолшынай дзяцей не меў. Яшчэ пры жыцці яны склалі дакумент, паводле якога ўсе даходы са сродкаў, якія Іолшыны зарабілі пры жыцці і ўклалі ў банк, павінны паслужыць дабрабыту горада Рагачова. Варвара Аляксееўна перажыла мужа, таму нейкі час ёй давялося самой вырашаць, на якія мэты будуць расходавацца іх грошы. Так, у 1905—1910 гг. на сродкі Іолшыных у горадзе быў пабудаваны тэатр на 600 месцаў і рэальнае вучылішча. Акрамя таго, на сродкі Іолшыных у Рагачове быў пабудаваны дом для бедных старых людзей[2].

Узнагароды

правіць

Кавалер ордэнаў Святога Уладзіміра 4-й ступені, святой Ганны 2-й ступені, Святога Станіслава 2-й ступені з імператарскай каронай, а таксама ўзнагароджаны медалём у памяць Крымскай вайны 1853—1856 гг. і за здушэнне польскага мецяжу 1863—1864 гг., знакам Чырвонага Крыжа[3].

Памяць

правіць

Іолшынскай называлася вуліца перад будынкам рэальнага вучылішча (цяпер вуліца Віліса Цымермана)[3].

Штогод у студзені Рагачоўскім краязнаўчым цэнтрам прысуджваюць Іолшынскую прэмію[2].

Зноскі

  1. а б в г Беляева, Г. Н. Неопубликованный русский провинциальный некрополь Николая Михайловича Романова : Могилевская епархия (1908–1911 гг.) / Г. Н. Беляева.. — Могилев: АмелияПринт, 2020. — С. 122. — 160 с. — ISBN 978-985-6891-78-9.
  2. а б в г д О МЕЦЕНАТАХ ИОЛШИНЫХ И ИОЛШИНСКОЙ ПРЕМИИ
  3. а б Экскурсия по городу Рогачёву (Подготовлена Яремчик А. С.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2022. Праверана 5 жніўня 2022.