На́спа[1] (трансліт.: Naspa, руск.: Наспа) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Вёска
Наспа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
30 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Паштовыя індэксы
247398
Аўтамабільны код
3
Наспа на карце Беларусі ±
Наспа (Беларусь)
Наспа
Наспа (Гомельская вобласць)
Наспа

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 13 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 54 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

Рака Чарамха (прыток ракі Дняпро).

Транспартная сетка правіць

Вёска стаіць ля аўтамабільнай дарогі Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з ледзь скрыўленай шыротнай вуліцы, перакрыжаванай на ўсходзе кароткай просталінейнай вуліцай. Жылыя будынкі размяшчаюцца і на поўдні ад ракі. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Памешчыкі Ёлшыны мелі ў 1835 годзе ў вёсцы і наваколлях 11 169 дзесяцін зямлі. З 1856 года па 1861 год працаваў цукровы завод (належаў В. В. Ёлшыну), на якім у 1859 годзе выраблена 342 пуды цукровага пяску, працавалі 122 рабочыя. Пасля адмены ў 1861 годзе прыгоннага права жыхара вёскі адмовіліся адбываць паншчыну (тры дні ў тыдзень). Для іх уціхамірвання была выклікана вайсковая каманда. У фальварку з 1865 года працаваў бяростадзёгцевы, з 1878 года — смаляна-дзёгцевы завод (5 рабочых). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, карчма, крупарушка. У фальварку вадзяны млын. У 1903 годзе дзейнічала пільня (50 рабочых), з 1908 года вінакурня і вінная крама. З 1907 года працавала народнае вучылішча (49 вучняў). У 1909 годзе ў сяле 556 дзесяцін зямлі, у фальварку 1131 дзесяціна зямлі. Працавалі цагельня (у 1913 года 37 рабочых), вінная крама, прыёмны пакой. Ад пажару 30 мая 1911 года згарэў шклозавод Кудрына, які дзейнічаў у фальварку з 1898 года.

Польскія войскі ў 1920 годзе амаль цалкам спалілі вёску. Адбудаваны шклозавод дынамічна развіваўся: расла вытворчасць, будаваўся рабочы пасёлак, дзейнічалі млын, гамарня, магазін, вучылішча па падрыхтоўцы спецыялістаў па вытворчасці шкла. 25 кастрычніка 1923 года моцная бура разбурыла будынкі завода і шматлікія іншыя пабудовы. Пасля гэтага завод не аднавіўся. У 1924 годзе адкрыта 4-гадовая школа, для якой у тым жа годзе пабудавалі будынак.

У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў 91 жыхар вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 23 гаспадаркі, 30 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 83 двары, 611 жыхароў; у фальварку 61 жыхар (паводле перапісу).
  • 1909 год — 118 двароў, 779 жыхароў; у фальварку 8 двароў, 25 жыхароў.
  • 1925 год — 167 двароў.
  • 1959 год — 328 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 23 гаспадаркі, 30 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць