Васіль Леанідавіч Амялянскі
Васіль Леанідавіч Амяля́нскі[3] (26 лютага (10 сакавіка) 1867, Палтава — 21 красавіка 1928, Гагра) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, правадзейны член Расійскай акадэміі навук (1923, член-карэспандэнт з 1916), акадэмік Акадэміі навук СССР (1925). Вучань С. М. Вінаградскага.
Васіль Леанідавіч Амялянскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 лютага (10 сакавіка) 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1928[2] (61 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, мікрабіёлаг, шахматыст, бактэрыёлаг |
Навуковая сфера | мікрабіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Мікалай Аляксандравіч Мяншуткін[d] |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Палтаве. Скончыў гімназію ў Жытоміры. У 1890 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і працаваў у ім. У 1893–1928 гг. у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, з 1912 г. — загадчык аддзелам.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя навуковыя працы па глебавай мікрафлоры, ролі мікраарганізмаў у кругавароце азоту і вугляроду ў прыродзе. У 1904 годзе вылучыў культуру бактэрый, якія выклікаюць метанавае і вадароднае браджэнне цэлюлозы. У 1924 годзе ўпершыню паказаў на магчымасць выкарыстання мікраарганізмаў у якасці хімічных індыкатараў. Аўтар падручніка «Основы микробиологии» (1909). У 1906—1928 гг. рэдагаваў часопіс «Архив биологических наук».
Сярод апублікаванага:
- Краткий курс общей и почвенной микробиологии, 2 изд., М.—Л., 1931.
- Практическое руководство по микробиологии / Под общ. ред. проф. Б. Л. Исаченко. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — М.; Л. : Изд-во АН СССР, 1940. — 430, [1] с. : ил.
- Основы микробиологии, 9 изд., М., 1941.
- Избранные труды, т. 1—2, М., 1953.
Зноскі
- ↑ WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
- ↑ а б в Омелянский Василий Леонидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
Літаратура
правіць- Амялянскі Васіль Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 330.