Васіль Фёдаравіч Каленнікаў
Васіль Фёдаравіч Каленнікаў (1921—2007) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Васіль Фёдаравіч Каленнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1921 |
Месца нараджэння | вёска Насовічы, Добрушскі раён, Гомельская вобласць |
Дата смерці | 2 верасня 2007 (86 гадоў) |
Месца смерці | Астрахань |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1938—1960 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьВасіль Каленнікаў нарадзіўся 10 студзеня 1921 года ў вёсцы Насовічы (цяпер — Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Скончыў сем класаў школы. У 1938 годзе Каленікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Скончыў Вольскую ваенную авіятэхнічную школу. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Курскай бітве[1].
Да кастрычніка 1944 года, гвардыі капітан Васіль Каленнікаў быў насмеснікам камандзіра 78-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 2-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронта. Да гэтага часа ён здзейсніў 130 баявых вылятаў, прычыніўшы ворагу вялікія страты ў баявой тэхніцы і жывой сіле[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 студзеня 1945 года «за мужнасць і гераізм, паказаныя ў баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Васіль Каленнікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5816[1].
Пасля заканчэння вайны Каленнікаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1960 годзе ў званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Астрахані, кіраваў Астраханскім аэраклубам, потым стаў выкладчыкам ваеннай справы ў Астраханскім кааператыўным тэхнікуме. Памер 2 верасня 2007 года, пахаваны ў Астрахані[1].
Быў таксама ўзнагароджаны двума ардэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ардэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Васіль Фёдаравіч Каленнікаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Астраханцы — Герои Советского Союза. — Астрахань 2000. (руск.)
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)