Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская

ахітэктар

Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская (1 ліпеня 1925, Масква — 3 чэрвеня 1991, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979).

Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская
Дата нараджэння 1 ліпеня 1925(1925-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1991(1991-06-03) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1951 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працавала ў праектных арганізацыях Новасібірска. З 1966 па 1982 год — галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывала ў Мінску[2].

Творчасць правіць

Адзін з аўтараў генплана Акадэмгарадка Сібірскага аддзялення АН СССР, праектаў жылых і грамадскіх будынкаў у Новасібірску, Кемерава, Пракоп’еўску[2].

Галоўныя работы на Беларусі ў галіне ландшафтнай архітэктуры: праекты зон адпачынку, азелянення і абваднення прыгараднай зоны і лесапаркавага пояса Мінска (1960—1980-я, кіраўнік і аўтар), вадасховішчы Крыніцы і Дразды пад Мінскам (1975—1976), вяслярны канал, лугапарк, лесапарк, рэканструкцыя берагавой зоны Заслаўскага вадасховішча пад Мінскам (1976), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (1982, Дзяржаўная прэмія СССР 1989). Адзін з аўтараў генплана Мінска (1982, прэмія СМ СССР 1985)[1].

Аўтар кнігі «Вялікі Усцюг» (Масква, 1973, 2 выд. 1987)[1].

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія СССР за архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў Мінска (1989, у аўтарскім калектыве)[2].

Зноскі

  1. а б в Шыльнікоўская Васіліса Паўлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в Шильниковская Василиса Павловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць