Вата
Ва́та — слаба ўшчыльненая маса тонкіх пераблытаных валокнаў.

Шарыкі з баваўнянай ваты
Адрозніваюць прыродную (шарсцяная, шаўковая, баваўняная, ільняная і інш.) і штучную (мінеральная, шкляная, металічная, базальтавая, шлакавая, цэлюлозная і інш.).
Прыродная вата выкарыстоўваецца пры вырабе адзення, мэблі, у медыцыне, вытворчасці касметычных сродкаў і інш.
Штучная вата выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, у якасці цеплаізаляцыйнага і гукаізаляцыйнага матэрыялу, у якасці фільтравальнага матэрыялу для ачысткі вадкасцей і газаў у хімічнай прамысловасці і інш.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. — С. 36.
- Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)