Ватрослаў Лісінскі
Ватрослаў Лісі́нскі (харв.: Vatroslav Lisinski, сапраўднае імя Ігнац Фукс (ням.: Ignaz Fuchs); 8 ліпеня 1819, г. Заграб — 31 мая 1854, г. Заграб) — харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музыкі, звязаны з рухам «ілірызму» — уздыму грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Харватыі ў 1830—1840-я гг.). Музыцы вучыўся ў 1847—1850 гадах у Заграбе і Празе.
Ватрослаў Лісінскі | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1819[1][2][3] ці 3 жніўня 1819[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1854[1][2][…] (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, акадэмічны музыкант |
Жанры | опера |
![]() |
ТворчасцьПравіць
У творчасці апіраўся на нацыянальную народна-песенную аснову. Аўтар першай нацыянальнай рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод іншых твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897), 7 уверцюр, у т.л. «Югаславенская» (1848) і «Белона» (1849), п'есы для аркестра, для фартэпіяна, вакальныя творы, у т.л. хары a cappella, песні, апрацоўкі народных мелодый.
Ушаванне памяціПравіць
Імем Лісінскага названа Канцэртная зала імя Ватрослава Лісінскага ў Заграбе.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Vatroslav Lisinski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Vatroslav Lisinski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France Vatroslav Lisinski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Lisinský, Vatroslav // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 15. — S. 238.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ватрослаў Лісінскі