Венедыкт (Бабкоўскі)
Венедыкт (свецкае імя Васіль Бабкоўскі, 28 лютага (13 сакавіка) 1876, г. Завалач, Пскоўская губерня — 21 жніўня 1951, Мюнхен, Германія) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы.
Венедыкт | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | святар |
Нараджэнне |
28 лютага (11 сакавіка) 1876 |
Смерць |
3 верасня 1951 (75 гадоў) |
Пахаванне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Духоўнае вучылішча ў горадзе Вялікія Лукі. У 1902—1905 гады вучыўся ў Пскоўскай духоўнай семінарыі, праслухаў два курсы ў Юр’еўскім універсітэце. У 1905 пасвечаны ў святары царквы сяла Старасельна ў Мінскай губерні.
У часы Першай сусветнай вайны быў вайсковым святаром. З 1918 года настаяцель кафедральнага сабору ў Навагрудку. У 1937 годзе прыняў манаства і быў прызначаны настаяцелем Жыровіцкага манастыра.
З 1941 года епіскап Брэсцкі, вікарый Мінскай епархіі. З красавіка 1942 года — архіепіскап Гродзенскі і Беластоцкі Беларускай праваслаўнай царквы, экзарх Усходняй Прусіі. 21-26 кастрычніка 1943 года сумесна з Грыгорыем (Барышкевічам) удзельнічаў у нарадзе епіскапаў РПЦЗ у Вене, якая не прызнала абранне мітрапаліта Сергія патрыярхам.
З 1944 года ў эміграцыі ў Германіі, дзе далучыўся да РЗПЦ. З 1950 года архіепіскап Берлінскі і Германскі. Увесь жнівень 1951 года цяжка хворы на рак печані архіепіскап Венедыкт правёў у мюнхенскай клініцы Чырвонага Крыжа (Rotkreuzkrankenhaus).
Памёр 3 верасня 1951 года. Пахаваны на могілках Фельдмохінг пад Мюнхенам каля магілы свайго сябра мітрапаліта Панцеляймона.
Літаратура
правіць- Артёмов Н., прот. К 50-летию со дня кончины архиепископа Венедикта (Бобковского) // Вестник Германской епархии РПЦЗ. — 2001. — № 5. — C. 11-19.
- Венедикт (Бобковский) // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2004. — Т. VII. — С. 577-578. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Антоний (Доронин), архиеп. Архиепископ Венедикт (Бобковский) (1876–1951): жизнь и служение церковному единству // Церковь и время. — 2024. — № 1 (105). — С. 89—116.