Венскі кангрэс (1515)

Ве́нскі кангрэ́с — сустрэча трох манархаў у Вене, якая адбывалася 1526 ліпеня 1515. У сустрэчы бралі ўдзел:

«З'езд каралёў Ягелонаў з імператарам Максіміліянам пад Венай», карціна Яна Матэйкі

Перадумовы правіць

 
Дрэварыт Альбрэхта Дзюрэра. Злева направа: Максіміліян I, яго дачка Марыя Аўстрыйская, Людовік II, Уладзіслаў II, Ганна, Жыгімонт I

Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліян, які падтрымліваў вялікага князя маскоўскага Васіля III, намагаўся стаць пераемнікам кіраўнікоў Багеміі і Венгрыі. Яшчэ ў 1504 годзе, амаль адразу па нараджэнні ў караля Уладзіслава II дачкі Ганны імператар пачаў перамовы з Венгрыяй пра шлюб з адным са сваіх унукаў — Карлам альбо Фердынандам. Перамовы, афіцыйна распачатыя ў снежні 1505 года ў Лінцы, завершыліся пагадненнем, пацверджаным Уладзіславам у Будзе 27 сакавіка 1506. Максіміліян I, не хаваючыся, падобнымі дагаворамі намагаўся пашырыць кантроль Габсбургаў над венгерскім і чэшскім прастолам.

Імпульсам, які прыдаў стасункам абодвух дынастыяў новае вымярэнне, стала нараджэнне пераемніка чэшскага і венгерскага прастола: 1 ліпеня 1506 года Уладзіславава жонка Ганна нарадзіла сына Людовіка. Ужо праз няпоўныя тры тыдні (19 ліпеня) ў Вене былі абноўлены папярэднія дагаворы пра шлюб венгерскай прынцэсы і габсбургскага эрцгерцага, якія былі дапоўнены артыкулам пра шлюб нованароджанага прынца з унучкай Максіміліяна Марыяй. У гэты ж дзень было падпісана і мірнае пагадненне, якое скончыла габсбургска-ягелонскае суперніцтва, а абедзве дзяржавы абавязваліся дапамагаць адна адной у выпадку асманскай пагрозы.

З 1510 года князь маскоўскі Васіль III займаўся непасрэднай падрыхтоўкай смаленскай кампаніі. Яго дыпламаты заручыліся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў, якія намагаліся выйсці з-пад кантролю Польшчы. Імператар Максіміліян недвухсэнсоўна падтрымаў тэўтонцаў у іхнім збліжэнні з Масковіяй.

У гэты час Ягелонскім дзяржавам пагражалі на ўсіх франтох: Свяшчэнная Рымская імперыя, Маскоўскае княства, Тэўтонскі ордэн і крымскія татары. У 1514 Вялікае Княства Літоўскае здала маскалям Смаленск, і Максіміліян намерваўся замацаваць свае патрабаванні ў Цэнтральнай Еўропе. Аднак перамога ВКЛ над Масковіяй пад Оршай 8 верасня 1514 года змяніла баланс сіл на сустрэчы.

Кангрэс правіць

Першая сустрэча была запланавана на мяжы з імперыяй, у венгерскім горадзе Пожані. 18 сакавіка 1515 з Буды прыбыў кароль Уладзіслаў II з дзецьмі. Наступнага тыдню да яго далучыўся кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I. Тут яны сустрэліся з прадстаўнікамі імператара. У адсутнасць самога Максіміліяна было вырашана працягнуць сустрэчу 17 ліпеня 1515 у Вене.

Галоўнымі тэмамі абмеркавання былі:

Максіміліян урачыста пакляўся разарваць стасункі з Альбрэхтам і вялікім князем маскоўскім Васілём III, а Жыгімонт абавязваўся выканаць пэўныя спадчынныя і шлюбныя абавязкі. На сходзе было прынятае рашэнне пра падвойны шлюб: Людовіка II Ягелончыка, прынца Багеміі і Венгрыі, з імператарскай унучкай эрцгерцагіняй Марыяй, а таксама Ганны Ягелонкі, прынцэсы Багеміі і Венгрыі, з эрцгерцагам Фердынандам альбо яго братам Карлам V.

Вынікі правіць

Гэтымі шлюбамі Габсбургі падмацавалі свае правы на прастолы Багеміі і Венгрыі, упершыню заяўленыя ў дамове паміж Уладзіславам II і Максіміліянам I у 1506 годзе[1]. Дамовы сталі паваротным пунктам у гісторыі Цэнтральнай Еўропы. Уладзіслаў II памёр у 1516, а праз тры гады і Максіміліян I, аднак па смерці бяздзетнага Людовіка II Ягелончыка ў 1526 у бітве пад Мохачам заходняя Венгрыя і Багемія на наступныя 392 гады перайшлі пад уладу ўнука Максіміліяна I, Фердынанда. Туркі ў выніку вайны з Аўстрыяй  (польск.) завалодалі ў 1541 годзе цэнтральнай і ўсходняй часткамі (Сяміграддзем). Цалкам Венгрыя перайшла пад уладу Аўстрыі паводле ўмоў Карлавіцкага дагавора, а пасля ў 1739.

Пацверджанне ранейшых шлюбных пагадненняў стала першым у серыі падобных, якія ў наступных стагоддзях сталі звыклай дынастычнай тактыкай габсбургскай знешняй палітыкі ў мэтах пашырэння ўплыву і маёмасці роду.

Зноскі

  1. Politics (англ.). Encyclopaedia Humana Hungarica. Праверана 28 жніўня 2014.

Літаратура правіць

  • K. Baczkowski. Zjazd wiedeński 1515. Geneza, przebieg i znaczenie. — Warszawa: PWN, 1975. — 264 с.
  • Oskar Halecki. Borderlands of Western Civilization: A History of East Central Europe. — 1952. — ISBN 0-9665734-8-X.
  • J. Macek. Tři ženy krále Vladislava. — Praha: Mladá fronta, 1991.