Веньямін Раманавіч Гантман
Веньямі́н Рама́навіч Га́нтман (1891, м. Рэчыца Мінскай губерні — 18 верасня 1937) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.
Веньямін Раманавіч Гантман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Пракоп Малаковіч | ||||||
Нараджэнне |
1891 Рэчыца Мінскай губерні |
||||||
Смерць | 18 верасня 1937 | ||||||
Партыя | УКП(б) (1918) |
Біяграфія
правіцьДа 1922 года ў РСЧА, пасля на савецкай партыйнай рабоце — адказны сакратар Рэчыцкага павятовага камітэта РКП(б) Гомельскай губерні, загадчык Гомельскім губернскім аддзелам народнай адукацыі, загадчык Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам Гомельскага губернскага камітэта РКП(б), загадчык Арганізацыйным аддзела Гомельскага губернскага камітэта УКП(б).
Пасля ўзбуйнення БССР у снежні 1926 годзе быў прызначаны адказным сакратаром Гомельскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.
З чэрвеня 1928 да 1930 года быў загадчыкам Арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК КП(б) Беларусі.
11 верасня 1928 года на пленуме Кампартыі Беларусі быў абраны членам Сакратарыята ЦК КП(б)Б. З 1930 года да 5 ліпеня 1932 года на яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Арганізацыйна-інструктарскім аддзелам ЦК КП(б)Б.
З верасня 1932 года — 1-ы сакратар Абласнога камітэта УКП(б) Мардоўскай аўтаномнай вобласці, пасля ў распараджэнні ЦК УКП(б).
Да свайго арышту 17 верасня 1937 года працаваў кіраўніком Групы партыйнага і савецкага кантролю Днепрапятроўскай абласной кантрольнай камісіі КП(б) Украіны. Быў абвінавачаны ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі і расстраляны на наступны дзень[1].
Рэабілітаваны 22 верасня 1956 года.
Член бюро ЦК КП(б)Б (1928—1932).
Зноскі
- ↑ ГАНТМАН Веніамін Романович (укр.). «Національний банк даних жертв політичних репресій радянської доби в Україні» (11 кастрычніка 2013).