Веніямін Якаўлевіч Сахно
Веніямін Якаўлевіч Сахно (20 снежня 1917, с. Красная Яруга, Белгародская вобласць) — беларускі архітэктар.
Веніямін Якаўлевіч Сахно | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1917 (107 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у праектных арганізацыях Украіны, кіраўніком майстэрні Мінскпраекта, галоўным архітэктарам аддзела ў Белпрампраекце, у навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях Мінкультуры БССР, з 1970 па 1980 год — выкладчыкам Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума.
Член КПСС з 1943 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1948 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьУ складзе аўтарскіх калектываў удзельнічаў у распрацоўцы праектаў планіроўкі і забудовы мікрараёнаў па вул. Арлоўскай, К. Лібкнехта, Чырваназоркавай, Апанскага ў Мінску (1957—1962), праекта кансервацыі і рэстаўрацыі Сафійскага сабора ў Полацку (1970).
Зноскі
Літаратура
правіць- Сахно Вениамин Яковлевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)