Вера Вітальеўна Глаголева
Вера Вітальеўна Глаголева (руск.: Вера Витальевна Глаголева; 31 студзеня 1956, Масква — 16 жніўня 2017, Бадэн-Бадэн, Германія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, Заслужаная артыстка Расіі (1995)[4], народная артыстка Расіі (2011)[5].
Вера Вітальеўна Глаголева | |
---|---|
руск.: Вера Витальевна Глаголева | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1956[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 2017[3][2] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Муж | Rodion Nakhapetov[d] і Kirill Shubsky[d] |
Дзеці | Anna Nakhapetova[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, актрыса |
Кар’ера | 1975 — 2017 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0321687 |
![]() |
У кіно дэбютавала ў 1975 годзе, пасля заканчэння школы — гэта быў фільм «На край свету» рэжысёра Радзівона Нахапетава. Фільм атрымаў прыз на кінафестывалі ў Любляне.
Неўзабаве выйшла замуж за Нахапетава і знялася яшчэ ў некалькіх карцінах мужа. Агулам знялася амаль у 50 фільмах, самыя вядомыя з якіх — «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Выйсці замуж за капітана», «Нядзельны тата». За галоўную ролю ў фільме «Выйсці замуж за капітана» (1985) Віталя Мельнікава атрымала званне «Найлепшай актрысы 1986 года» па выніках апытання часопісу «Советский экран».
У 1990 годзе дэбютавала як рэжысёр фільма «Зламанае святло», дзе згуляла галоўную ролю. Пасля зняла карціны «Заказ», «Чортава кола». Яе драма «Адна вайна» яшчэ да выхаду ў пракат заваявала больш за дзясятак кінапрэмій[6].
Апошняй карцінай Глаголевай стаў фільм «Дзве жанчыны» па п’есе Івана Тургенева, зняты ў 2014 годзе.
Другі муж Веры Глаголевай — расійскі бізнесмен Кірыл Шубскі. Іх дачка Анастасія Шубская замужам за вядомым хакеістам Аляксандрам Авечкіным.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France Vera Glagoleva // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ http://www.mk.ru/social/2017/08/16/umerla-aktrisa-vera-glagoleva.html
- ↑ Загад прэзідэнта РФ ад 28.12.1995 № 1325, (руск.)
- ↑ Загад прэзідэнта РФ ад 21.03.2011 N 336(руск.)
- ↑ Памерла актрыса Вера Глаголева, Звязда, 16.08.2017
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вера Вітальеўна Глаголева