Аляксандр Аляксеевіч Авечкін
Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (22 чэрвеня 1913, Чудава, Расія, цяпер Наўгародская вобласць — 7 лістапада 1980) — пісьменнік.
Аляксандр Аляксеевіч Авечкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1980 (67 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў рабочым на Чудаўскай запалкавай фабрыцы (1929—1931). Служыў у Чырвонай Арміі (1931—1936), потым працаваў інструктарам чудаўскага аэраклуба. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — лётчык, камандзір эскадрыллі. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1949), аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1960). Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Калгасная праўда» па Брэсцкай вобласці (1950—1955), загадчыкам аддзела культуры брэсцкай абласной газеты «Заря» (1955—1959), рэдактарам газеты «Красноярский пилот» (1959—1961), старшым рэдактарам брэсцкай абласной студыі тэлебачання (1963—1976). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1958).
Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесцяў для дзяцей «Соломка» (1951), "Ошибка «Дикого зубра» (Краснаярск, 1960), «У Дивных гор» (1965), «Происшествия в конце каникул» (1982), зборнікаў прозы «Подвиг сигналиста» (1958), «Рассказы» (Краснаярск, 1961), «Особое заданне» (1979).
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Авечкін Аляксандр // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Авечкін Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.