Вербаўка
рака ў Беларусі
Ве́рбаўка[2] — рака ў Беларусі, у Дрыбінскім[3] і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Вербаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 27 км |
Басейн | 159 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Цёмны Лес |
• Каардынаты | 54°05′30,30″ пн. ш. 31°12′34,70″ у. д.HGЯO |
Вусце | Проня |
• Месцазнаходжанне | за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вярбоўка |
• Вышыня | 145,8[1] м |
• Каардынаты | 53°54′40,30″ пн. ш. 31°06′35,60″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Дрыбінскі раён, Чавускі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 27 км. Плошча вадазбору 159 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 ‰. Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад аграгарадка Цёмны Лес Дрыбінскага раёна[3], вусце за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вярбоўка Чавускага раёна. У сярэдняй і нізкай плыні на працягу 15,2 км каналізаваная. Прытокі: Баброўка, ручай Горлаўскі (левыя)[4].
Каля ракі населеныя пункты Галалобаўка, Шаблавы, Таўкачы, Расна[3].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-75. Выданне 1982 года. (руск.)
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ а б в Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13, 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- ↑ Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г. (руск.)
Літаратура
правіць- Ве́рбаўка // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 92. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ве́рбаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 437. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13, 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)